Многія машыны мелі налепкі з сімволікай СССР і аранжава-чорнай стужкай. Было некалькі транспартных сродкаў са сцягамі Расеі, з надпісамі "На Берлин" і "1941-1945. Можем повторить". Але большасць усё ж выкарыстоўвала сцягі з сімволікай савецкіх часоў. Таксама на вуліцы Камсамольскай быў заўважаны аўтамабіль з вялікім па памерах сцягам СССР (на фота).




