У Куцеенскім мужчынскім манастыры пачаліся работы па аднаўленні ўяздной брамы-званіцы. На дадзены момант на месцы будучага будаўніцтва разабраны ўчастак старой агароджы, якая не з'яўляецца аўтэнтычнай, то бок, была ўзведзена ў пазнейшыя часы. Званіца будзе пабудавана з таго ж боку дзе сёння ўваход у манастырскі комплекс, але бліжэй да Дняпра.
