Адміністратыўна-гандлёвы будынак мусіць паўстаць на газоне паміж крамай Алмі і пяціпавярховікам Сямёнава 10. Жыхары жылога дому супраць будаўніцтва, двухпавярховы будынак многім можа, проста, загарадзіць вокны (паміж агароджай будоўлі і вокнамі не больш за 2 метры) і прынесці іншыя нязручнасці. Яны ўжо звярталіся ў выканкам, але жадаемага эфекту гэта не прынесла - будаўніцтва, хаця і не ўвайшло ў актыўную фазу, але і адмяняць ці пераносіць яго таксама не плануецца.


