На мосце праз Днепр па вуліцы Камсамольская 25 сакавіка калі 17-30 сутыкнуліся аўтамабіль МНС і пасажырскі аўтобус маршрута Орша-Казловічы. Сутыкненне было лёгкае - аўтамабілі толькі пабілі фары, але кіроўцы засталіся чакаць супрацоўнікаў ДАІ, таму некаторы час на мосце былі праблемы з рухам транспарту.

