Цырульня адчынена ў доме 34 па вуліцы Леніна. Яна прапануе кліентам мадэльныя і звычайныя стрыжкі, манікюр і педыкюр, а таксама іншыя паслугі. Дзверы ў жылым доме пад новую ўстанову сталі рабіць яшчэ ўлетку, затым была праца над унутраным аздабленнем. Цырульня, якая атрымала назву "Услада", працуе з 10 да 20 гадзін, мае мужчынскую і жаночую залы.
