У Гарадскім цэнтры культуры з 25 па 28 лютага размяшчаўся "Святочны кірмаш". Разнастайныя прадпрыемствы выстаўлялі на ім сваю прадукцыю. Зрэшты, асартымент мала чым адрозніваўся ад "Каляднай скарбніцы", якая адбывалася ў перыяд Калядных святаў у тым жа ГЦК. Кірмаш прывабіў шмат людзей, нямала аршанцаў прыходзілі ў гэтыя дні на "Святочны кірмаш", каб набыць прадукты харчавання, прысмакі, адзенне і ўпрыгожанні.








