28 лютага аршанскі цэнтральны рынак не быў цалкам запоўнены гандлярамі, аднак многія павільёны, якія прастойвалі два месяцы, пачалі адчыняцца. Такая ж сітуацыя, як у Оршы, назіраецца і ў Магілёве. Прадпрымальнікі неахвотна ідуць на кантакт з журналістамі, толькі абмяжоўваюцца фразамі аб тым, што ім неабходна неяк жыць, бо старыя ашчаджэнні падышлі да заканчэння. Ці будзе працягвацца змаганне за працу без сертыфікатаў, невядома. Пакуль жа прадпрымальнікі бяруць сертыфікаты ў выпадках, калі гэта магчыма і ўсё яшчэ не выходзяць на працу, калі іх няма.





