Гэта гісторыя здарылася ў вёсцы Есіпава Аршанскага раёна. Карова была цяжарная калі правалілася ў пограб глыбінёй тры метры. Пограб знаходзіўся ў сараі гаспадыні каровы і быў прыкрыты дошкамі, якія не вытрымалі вагу быдла. Як аказалася, пограб 3 на 3 метры даволі прыгодны для пражывання каровы - гаспадыня пабаялася пашкодзіць яшчэ не нарадзіўшаеся цялё і не стала выцягваць карову пакуль цялё не з'явіцца на свет. Увесь гэты час гаспадыня даглядала карову, падавала ёй ежу і пітво. 11 лютага карова нарадзіла і на наступны дзень жынчына выклікала службу 101 на дапамогу. З дапамогай крана, ратавальных вярок ды іншых прыладаў карова і цялё былі паднятыя на паверхню. Зводка МНС паведамляе, што ні карова, ні цялё не пацярпелі і дапамога ветэрэнара не спатрэбілася.



