У раёне "Курган" у 2-м корпусе дома №81 па вуліцы Леніна адчынена новая крама. У ёй можна будзе набыць міжпакаёвыя дзверы. Уся прадукцыя вырабляецца ў Вялейцы. Адкрытае акцыянернае таварыства "Стройдетали" было створана ў 1994 годзе пасля прыватызацыі на базе Вялейскага завода будаўнічых дэталяў. А ўвогуле дрэваапрацоўчая вытворчасць з парасілавым прывадам была створана ў Вялейцы яшчэ ў далёкім 1905 годзе. Цяпер на прадпрыемстве дзверы вырабляюцца розных відаў - шпаніраваныя, будаўнічыя і з масіву. Акрамя Вялейкі, дзверы Vilario можна набыць у Маладзечне, Менску, Салігорску і цяпер ужо ў Оршы.


