У 1-й лізе чэмпіянату бяруць удзел 12 каманд. Адметна, што пасля першага туру ў спісе клубаў нечакана адбыліся змены. З турніру зняліся "Оршакамгас" і "Копысь-Зубава", а дадалася каманда "5 элемент". Такім чынам, поўны спіс з 12 удзельнікаў выглядае так: Дуброўна, Выпраўленчая калонія-8, ППС, ЮНІ-ДЭУ-39, Прэстыж, Тэхніка сувязі, Імпульс, Авіярамонтны завод, Лакаматыў, СДзЮШАР №2, 5 элемент, Гімназія №2. Большасць каманд ужо правяла па 2 матчы, у лідэрах пакуль "Дуброўна", ВК-8 і ППС.
