У доме № 28 па вуліцы Карла Маркса, які знаходзіцца на Цэнтральнай плошчы горада, зроблены падвальны ўваход. Але памяшканні знізу і адразу над ім пакуль не маюць свайго гаспадара, пра што сведчыць абвестка пра арэнду. Раней на Цэнтральнай плошчы яшчэ не было крамаў ці іншых месцаў з падвальнымі ўваходамі. Затое такіх месцаў шмат на суседніх цэнтральных вуліцах горада. На месцы, якое зараз здаецца ў арэнду, раней доўгі час была прадуктовая крама, а потым іншыя аб'екты.

