1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Грамадства

Конкурс на лепшую цацку

29.12.2015 16:32

1803 прагляду, 0 каментароў

Напярэдадні Новага года orsha.eu абвяшчае конкурс на фота лепшай елачнай цацкі. Да вечару 4-га студзеня!

Кожны з нас мае дома святочную ялінку — бясспрэчна, галоўнае ўпрыгожанне Калядаў і Новага года. Але ялінку звычайна "апранаюць" у разнастайныя цацкі. Традыцыя вешаць на лапкі ялінкі цацкі вядзецца з першай паловы 17 стагоддзя, калі ў Нямеччыне і Прыбалтыцы вырашылі, што святочнае дрэва будзе выглядаць прыгажэй, калі на яго чапляць упрыгожанні.

У дамах аршанцаў ёсць розныя-розныя цацкі на ялінку, штосьці арыгінальнае засталося з савецкага часу, штосьці выраблена сваімі рукамі, а то яшчэ і творчымі ручкамі дзетак, нешта прывезена з-за мяжы і таксама можа пахваліцца незвычайнасцю.

Пад Новы, 2016 год мы прапануем нашым чытачам прыняць удзел у святочным конкурсе. Дзеля гэтага вам трэба сфатаграфаваць самую ўнікальную, на ваш погляд, елачную цацку ў вашым доме і даслаць фотаздымак на адрас orsha.eu@gmail.com з пазнакай "Конкурс" у тэме ліста і ўказаннем сям'і, якой яна належыць. Увага: ад адной сям'і прымаецца толькі адно фота. Фатаграфіі прымаюцца да 22:00 4 студзеня. 5 студзеня будуць аб'яўленыя пераможцы. Аўтары трох лепшых фотаздымкаў атрымаюць прызы ад orsha.eu.

Прыемнага ўдзелу, сябры! Чакаем вашыя здымкі!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Конкурс на лепшую цацку

Напярэдадні Новага года orsha.eu абвяшчае конкурс на фота лепшай елачнай цацкі. Да вечару 4-га студзеня!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение