Наш сайт ужо рабіў некалькі матэрыялаў, прысвечаных Калядам і Новаму году і падрыхтоўцы да святаў. Мы знаёмілі нашых чытачоў з ялінкамі, што стаяць у розных раёнах нашага горада, з каляровымі вітрынамі. А што ж Цэнтральная плошча горада? Раней тут шмат гадоў запар ставілася святочная ялінка, потым месца галоўнай ёлкі Оршы перанеслі на Калегіумную плошчу, што выглядала лагічным крокам. На Цэнтральнай плошчы Оршы ўсе крамы і іншыя месцы ўпрыгожаныя святочнай ілюмінацыяй і іншымі аксэсуарамі святаў. Больш за ўсё ўпрыгожанняў мае Дом гандлю, які выставіў у сваіх вітрынах мноства ўпрыгожанняў. Прапануем некалькі здымкаў, якія дэманструюць, як Цэнтральная плошча Оршы падрыхтавалася да святаў.










