Пра салон падарункаў "Дарим праздник" наш сайт пісаў раней, анансуючы яго адкрыццё. Майстэрня дэкора, прыватнае прадпрыемства пад такой назвай займаецца рознічным і оптавым продажам матэрыяламі і аксэсуарамі для ўпакоўкі падарункаў, гандлем сувенірнай і інтэр'ернай прадукцыяй. І вось, перад Раством і Новым годам салон быў адчынены. Вядома ж, падчас і напярэдадні святаў - вялікая доля падарункаў належыць тэматыцы зімы і святаў.



