У той час як у музеі Караткевіча будзе экспанавацца выстава Саюза беларускіх мастакоў, у Гарадскім цэнтры культуры будзе экспанавацца выстава мастакоў клуба "Рэнесанс". Адкрыццё абодвух выставаў прайшло ў адзін дзень з вельмі малой разбежкай па часе. Адкрыццё выставы было вельмі відовішчным: музыка, выступы, імітацыя рыцарскага бою. Карціны таксама ўражвалі, у першую чаргу сваёй шчырасцю.




