Над новым касцёлам, які будуецца па вуліцы Магілёўскай, узнёсся крыж. Крыж размешчаны на конусападобным даху, якім была накрыта вежа касцёла. Сам конус збіраўся на зямлі і ўжо потым падымаўся на вышыню. Пакуль будаўніцтва касцёла не скончана цалкам, вернікі моляцца ў часовай капліцы побач з будаўніцтвам.
