Нагадаем, што на матчы "Кобрын" - "Орша" адбыўся скандал - толькі 7 прыхільнікаў "Оршы" трапілі на стадыён, 20 былі затрыманыя і замест стадыёна адвезеныя ў пастарунак, бо ў іх не было пры сабе пашпартоў. У інтэрнэце абмяркоўваюць чарговую праяву несвабоды і збольшага асуджаюць дзеянні міліцыі. Напрыклад, адзін з найболей папулярных сайтаў by.tribuna.com пасля апублікавання інфармацыі аб затрыманні фанатаў атрымаў некалькі каментароў, пераважна негатыўных у бок міліцыі.




