З раніцы 24 кастрычніка на Аршанчшчыне, у тым ліку і ў Стаўрах ішоў дождж. Але абвешчаны старэйшынам вёскі і вулічкомаўцамі суботнік усё адно адбыўся. Напачатку частка вяскоўцаў і неабыякавых аршацаў, якія спецяльна прыехалі дапамагчы, на машынах праехалі ўздоўж дарогі ад Горацкай трасы да Стаўроў і сабралі смецце ўздоўж яе. Пасля гэтага картэж накіраваўся да лесу, дзе ўжо збіраліся іншыя жыхары вёскі. Сярод смецця ў лесе - каністры, аўтамабільныя колы і запчасткі ды шмат іншага. Наступную талаку ў лесе Стаўроўцы плануюць арганізаваць вясной, на гэтай талацы неабыякавыя людзі будуць высоджваць лес.







