Караткевіч стала адзіным кандыдатам у прэзідэнты якая наведала наш горад і сустрэлася з выбаршчыкамі. Сустрэча прайшла вечарам 7 кастрычніка ў актавай залі школы мастацтваў №1. Больш за сто прысутных даволі цёпла прывіталі кандыдатку і не рэдка апладзіравалі як адказам на пытанні, так і тым хто задаваў найбольш цікавыя пытанні.


