У паўфінале зборная Маладзечны выйграла ў каманды Менска 2:1. У другім паўфінале Орша сустракалася з Барысавам і саступіла супернікам 0:2. Паядынак за трэцяе месца аршанскія чыгуначнікі таксама прайгралі супернікам з Менска. А ў фінале каманда Маладзечны ўзяла ўпэўнены рэванш за два мінулыя гады, калі Кубак даставаўся камандзе Барысава. У перавазе маладзечанцаў, па тым, як ішла гульня, не сумняваўся ніводзін з прысутных на аршанскім стадыёне "Лакаматыў". І праўда - Маладзечна перамагло 3:0.















