На колішнім Аршанскім піўзаводзе, гаротны стан якога мы раней дэманстравалі нашым чытачам у вялікім фотарэпартажы, знаходзіцца вышка. Вышыня там не самая вялікая, аднак можна зірнуць на разваліны піўзавода зверху. Зямля заваленая бітым шыферам, шклом, іншым смеццем. З высокай кропкі бачныя Свята-Леанідаўская царква, Паштамт, промзона, жылыя дамы на іншых вуліцах. На верхняй пляцоўцы выбіты надпіс "Женя! 27.V. 92".







