Сігнал пра факт браканьерства паступіў на тэлефон даверу Аршанскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і рассліннага свету. Па сігналу супрацоўнікі інспекцыі выехалі да вёскі Арловічы Дубровенскага раёну. Для пошуку парушальніка закона інспектары спынілі аўтамабіль жыгулі за рулём якога сядзеў грамадзянін Расіі. У багажніку жыгулёнка ляжаў застрэлены дзік. Следчы камітэт завёў крымінальную справу за незаконную транспартыроўку дзічыны.
