У суботу 27 чысла добраахвотнікі выйшлі на бераг Куцеенкі ў вёсцы Стаўры, каб пачысціць смецце накапіўшаеся тут з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Акрамя мясцовых жыхароў да прыборцы даволі актыўна далучыліся і жыхары горада. Прынамсі 4 машыны ўдзельнікаў прыехалі з Оршы. Удзельнікі талакі выкасілі частку травы і сабралі смецце ,якое яшчэ і сартыравалі для паасобнай утылізацыі.



