Дзве сястры 9 і 11 гадоў і іхны 12-гадовы стрыечны брат, які разам з бацькамі прыехаў у вёску Леснікова Сененскага раёну пагасціць у цёткі, пасля абеду пайшлі купацца ў мясцовую копанку. Возера было побач, усяго 50 метраў ад дамоў, глыбіня не вялікая да 2 метраў, таму ніхто і не мог падумаць пра сур'ёзную небяспеку. Дзеці купаліся, гулялі, самастойна зрабілі плыт на якім і плавалі па копанцы. А 18 гадзіне маці дзяўчынак пайшла на возера каб паклікаць дзяцей есці, але дзяцей не бачачыла. Падыйшоўшы да самага возера жанчына заўважыла цела сваёй старэйшай дачкі на паверхні вады, ў метры ад берага. Іншых дзяцей не было бачна. Вельмі хутка да возера збегліся жыхары вёскі, выклікалі МНС. Ратавальнікі адразу не спадзяваліся на тое што дзеці жывыя. Каб знайсці целы, пажарныя выстраілі мясцовых жыхароў у ланцуг і трымаючыся за рукі ўсе рушылі ў возера, каб нагамі намацаць дзяцей. На адлегласці, прыблізна, у 7 метраў ад берага целы дваіх дзяцей былі знойдзены.


