Гасцявы матч не склаўся для аршанцаў. Хаця пачыналася ўсё вельмі няблага, ужо на 5-й хвіліне Сяргей Анкіновіч вывеў "Оршу" наперад. Дарэчы, летась "Орша" таксама забіла ў Баранавічах хуткі гол, ужо на 1-й хвіліне. Але тады каманда перамагла з лікам 2:1. На гэты раз не атрымалася. "Баранавічы" хутка спахапіліся і ўжо на 7-й адквіталі адзін мяч. А на 44-й выйшлі наперад. Другі ж тайм стаў кашмарам для "сіня-белых". 50-я, 66-я і 94+ хвіліны замацавалі поспех "Баранавічаў", "Орша" ўпусціла некалькі момантаў, якія ў каманды былі. У выніку разгромная параза 1:5.
