1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Спорт

Шахматы. Два аршанцы выйгралі ў Даўгаўпілсе

02.06.2015 09:58

1376 праглядаў, 0 каментароў

Шахматны фестываль "Латгальская вясна" завяршыўся ў Даўгаўпілсе і прынёс трыумф дваім аршанцам.

Міжнародны шахматны фестываль у латышскім Даўгаўпілсе стартаваў 26 траўня і працягваўся да 30 траўня. На турніры даваў сеанс адначасовай гульні гросмайстар з Рыгі Аляксей Шыраў, які даўно выступае за Іспанію. Сеанс на 27 дошках скончыўся 23 перамогамі Шырава, 1 паразай і 3 нічыйнымі вынікамі.

Пераможцам галоўнага турніра "А" стаў беларус Вячаслаў Зарубіцкі. Майстар ФІДЭ (міжнароднай федэрацыі) з Оршы апярэдзіў Цімафея Сцяпанава з Латвіі і Дзмітрыя Кананенку з Украіны.

У турніры сярод шахматыстаў не старэйшых за 8 гадоў перамогу атрымаў аршанец Міхаіл Навуменка. Срэбра і бронзу таксама заваявалі беларусы - Арцём Стрыбук з Гомеля і Міхаіл Нідбальскі з Менска.

Таксама ў рамках шахматнага фестывалю адбыўся і бліцтурнір, Вячаслаў Зарубіцкі набраў у ім 6,5 пунктаў, на адзін бал адстаў ад пераможцы Дзяніса Дунавецкага з Латвіі, але стаў лепшым па выніку сярод моладзі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шахматы. Два аршанцы выйгралі ў Даўгаўпілсе

Шахматны фестываль "Латгальская вясна" завяршыўся ў Даўгаўпілсе і прынёс трыумф дваім аршанцам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение