Гэта будзе першая персанальная выстава маладога прафесійнага фатографа з Барані Вольгі Барабулі. На адкрыцці выставы арганізатары акрамя эстэтычнай насалоды абяццаюць пачастункі і розыгрыш бясплатных фотасесіяў. Выстава будзе экспазіцыявацца з 23 траўня па 6 чэрвеня ў Дзіцячай школе мастацтваў №3 па адрасе г. Барань, вул. Першамайская, д. 10-а, кабінет №7 выяўленчага мастацтва. Адкрыццё выставы адбудзецца 23 траўня а 16-00. Уваход свабодны.
