У 1/4 фіналу пасля паразы ад віцебскага "Трыумфа" ў першай сустрэчы "Сяргееў В" мусіў выйграваць другую гульню. Але і другі матч, які адбыўся ў спорткомплексе "Лакаматыў" на вуліцы Молакава, прынёс расчараванне. Аршанцы саступілі 68:91 і прайгралі серыю 0-2. У паўфінал праходзіць "Трыумф". Прапануем вашай увазе некалькі фотаздымкаў з гульні, якія зрабіла Юліяна Тэрлеева з суполкі ВитОНБЛ.



