Раней мы паведамлялі, што жыхары пад'езда №5 дома па адрасе Міра 7 напісалі калектыўны ліст з просьбай капітальнага рамонту. Нагадаем, па словах жыхароў пад'езда з 1965 года ў пад'ездзе не праводзілася ні разу капітальнага рамонту, няма гарачай вады, на некалькі кватэр два унітазы і адна агульная кухня, часцей за ўсё, без газавых плітаў. Адказ з "Оршакамгасу" жыхары ўспрынялі як звычайную адпіску - у лісце няма канкрэтных абяццаняў, а толькі апісваецца сітуацыя ў пад'ездзе вачамі чыноўнікаў. Падаем тэкст адказу цалкам. Акрамя таго, прапануем фотаздымкі з пад'езду, якія толькі ў малой ступені ілюструюць сітуацыю.







