На галоўнай вуліцы Оршы ў сакавіцкія дні можна назіраць наступствы вандалізму. Да прыкладу, у раёне былога аўтавакзала разбіта шкло на двух рэкламных шчытах, адзін з якіх мы прыводзім на фота. Вандалам лёгка іх разбіваць, бо дадзеныя шчыты невысокія. На шчасце, большасць астатніх шчытоў па вуліцы цэлыя.
