1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пагоня са стральбой

18.11.2013 23:04

3481 прагляд, 3 каментара

У Аршанскім раёне злачынцу лавілі з пісталетам.

17 лістапада наш сайт апублікаваў матэрыял журналіста Мікалая Петрушэнкі аб перастрэлцы ў Коханава. Як высветлілася, афіцыйная трактоўка падзей Следчым Камітэтам даволі моцна адрозніваецца ад меркавання журналіста Петрушэнки. Для аб'ектыўнага асвятлення сітуацыі прапануем гэтую версію чытачам.

15 лістапада ў Аршанскім раёне разыгралася сапраўдная дэтэктыўная гісторыя. "Volkswagen Transporter Т4", не рэагуючы на пададзены жазлом сігнал спыніцца, працягнуў рух. Кіроўца хуткасць не скідаў. Супрацоўнікі ДАІ адправіліся ў пагоню за падазронай машынай. Нават уключаная сірэна не асцюдзіла запалу кіроўцы іншамаркі, які ігнараваў правілы дарожнага руху і пераязджаў чыгуначнае палатно нягледзячы на сігнал забароны, выязджаў на сустрэчную паласу.

Гучнамовец таксама не спыніў уцекача, таму спачатку было зроблена некалькі стрэлаў дзеля папярэджання, а затым непасрэдна па машыне. Як паведамляюць у ДАІ, у прымяненні табельнай зброі ўзнікла неабходнасць, бо падобныя паводзіны кіроўцы "Volkswagen Transporter Т4" маглі прывесці да сур'ёзнага ДТЗ з пагрозай жыццю людзей. У выніку кіроўца быў паранены, машына спынена.

Высветлілася, што збягаць ад ДАІ мужчына пачаў з-за незарэгістраванага тавару ў сваім аўтамабілі - там знаходзіліся 39 вадкакрышталічных тэлевізараў, ніякіх дакументаў на іх ня мелася.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пагоня са стральбой

У Аршанскім раёне злачынцу лавілі з пісталетам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение