У наш горад знакаміты міжнародны цырк Чынізэллі завітае толькі на адзін дзень - 21 снежня. Для Оршы візіт цырка такога ўзроўню сапраўды грандыёзная падзея. У праграме чакаюцца выступы артыстаў з усяго свету: акрабатаў, эквілібрыстаў, жанглёраў ды іншых. Асаблівы інтарэс выклікае дрэсіраваная бегемоціца, якая станцуе для аршанскіх дзяцей і дарослых - тых хто прыйдзе ў гэты дзень у Лядовы палац.


