Галоўная гарадская ялінка будзе традыцыйна на пляцы каля Езуіцкага калегіюму. За некалькі дзён рабочыя цалкам змантавалі яе і сёння прыступілі да ўпрыгожванняў. Яшчэ дзве вялікія ялінкі паўстаюць каля Дома Культуры чыгуначнікаў і лядовага палацу. Акрамя ялінак горад апранае на сябе і святочную герлянду. Ужо сёння цэнтаральныя раёны зіхцяць рознакаляровымі агнямі.





