Футбольны клуб "Орша" ўпершыню за многія гады падняўся з 2-й лігі ў 1-ю. Папулярная ў Беларусі спартовая газета "Прессбол" задалася пытаннем, які выгляд маюць спартовыя аб'екты ў Оршы ў 2014-м годзе. Стадыён "Гарадскі" - сучасны, сучасныя і Лядовая арэна, і некалькі футбольных палёў-"клетак". Аднак ёсць і сумныя моманты - поле за СШ №5, поле школы №2, дзе калісьці трэніраваўся знакаміты аршанскі гулец Пятро Качура. Цалкам тэкст і фота можна знайсці па спасылцы.
