Адкрыццё крамы гомельскае швейнае прадпрыемства анансавала даўно. Першапачаткова гаварылася, што крама адкрыецца ў жніўні гэтага года. Насамрэч, прыходзяць камінтэрнаўцы ў наш горад толькі зараз, у кастрычніку. Фірмовая крама размесціцца каля райвыканкаму, у прыбудове суседняга дома дзе да нядаўняга часу была кампутаровая крама "Цыфра".
