Нагадаем, што 50% сродкаў выручаных ад продажу карцінаў выстаўленых Міколам Купавай на дабрачынны продаж ахвяруюцца на рэстаўрацыю помніка культуры "Былы Базылянскі манастыр", які знаходзіцца ў Музейным завулку і сёння належыць праваслаўнай царкве. Дадаткова аўтар выставіў на продаж два партрэта Кастуся Каліноўскага.
Першы партрэт: "Кастусь Каліноўскі. На пачатку" напісаны ў 1977 годзе ў тэхніцы лінарыт, памеры: 500 х 360. Кошт твору 200 еўра.

Другі партрэт: "Кастусь Каліноўскі". Створаны таксама ў тэхніцы лінарыт у 1976 годзе. Памеры: 290 х 198. Кошт: 180 еўра.

Каб паведаміць пра свой намер набыць адзін з прадстаўленых твораў, ды абмяркаваць працэдуру аплаты і атрымання, можна звяртацца да Міколы Мікалаевіча праз электронную пошту dubrouna@gmail.com альбо па тэлефоне: +375-29-5513236 (MTC)