Аварыя адбылася ў ноч з суботы на нядзелю. Легкавы аўтамабіль Пежо 406 ззаду ўрэзаўс ў фуру. Фактычна машына заехала пад фуру і спынілася толькі калі фургон грузавіка змяў яе да задніх пасажырскіх месцаў. У такой сітуацыі ніхто ў легкавушцы выжыць не мог бы. Суполка ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» «Интересная Орша» паведамляе, што на месцы загінуў кіроўца Пежо.


