Ці то Яндэкс.Таксі стала занадта шмат, ці сапраўды занадта лёгка стаць кіроўцам гэтай службы. Але, сапраўды, аварыяў менавіта гэтай службы таксі больш чым у іншых. Сёння — 30 кастрычніка — увогуле ў аварыю патрапіла дзве машыны Яндэкса. Аварыя адбылася днём на вуліцы Міра ў раёне Чаромушак. Падобна, што таксісты спяшаючыся парушылі дыстанцую і ў выніку адна машына ўехала ў другую.
