Востры і відовішчны матч адбыўся ў спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага, 77. У паядынку Першая лігі беларускага валейбольнага чэмпіянату аршанскі "Узлёт" прымаў "Газавік" з Гомелю. Барацьба бал за балам працягвалася ад старту паядынку і да апошняй партыі. У вырашальны момант удача ўсміхнулася не аршанцам, а гамельчукам, якія вырвалі перамогу. "Узлёт" саступае 2:3 (25:21 21:25 23:25 25:18 13:15), але набірае адзін пункт у табліцу за дзве выйграныя партыі.
