1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Рэгіён, Грамадства

У адказе за мужа?

30.09.2020 12:26

3967 праглядаў, 2 каментара

На Наталлю Стрэльчанка новы ціск, на гэты раз у сувязі з крымінальнай справай.

У дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасня вечарам да Наталлі Стрэльчанка дамоў у Дуброўна прыхалі міліцыянты з панятымі. Цікава, што Дубровенская міліцыя праводзіла «дагляд» памяшкання па санкцыі брэсцкага пракурора. Справа тычыцца мужа Наталлі Віктара Бугаёва. Пастанову на агляд памяшкання — па словах Наталлі — ініцыяваў брэсцкі міліцыянт Дзмітрук, які раней фігураваў у справе блогераў Кабанава і Пятрухіна, якія змагаюцца з брэсцім акумулятарным заводам. На гэты раз Дзмітрук заняўся справай аб абразе старэйшага інспектара Ленінскага РАУС Брэста капіатна Хвесюка і ў гэтай справе віктар Бугаёў праходзіць як падазраваны.

Толькі вось праблемка — Віктар Бугаёў з 2017 года не жыве ў Беларусі. Але праваахоўнікі палічылі, што менавіта дом у якім быў прапісаны Бугаёў і з’яўляецца месцам злачынства. У выніку з дому былі забраныя працэсар ад кампутара на якім займаюцца дзеці Наталлі і тры мабільнікі, канешне, аніводны з іх не належыць Бугаёву. Сама Наталля была завезена ў міліцыю для дачы тлумачэнняў. Тлумачыць хоць што-небудзь яна адмовілася і яе адвялі да начальніка Дубровенскага РАУС. Там ён правёў з Наталляй «прафілактычную гутарку», якая па словах Стрэльчанка больш на пагрозы. Пасля таго як Наталля адмовілася падпісаць паперку пра прафілактыку, ёй прыгразілі, што яна таксама стане падазраванай. І загадалі здаць адбіткі пальцаў. Пасля размовы, Наталля пагадзілася здаць адбіткі пальцаў, палічыўшы, што так будзе спакойней і яна хутчэй вернецца да дзяцей.

Але новую сустрэчу з міліцыянтамі, канфіскацыю тэхнікі і ўсе размовы Наталля ўспрымае як ціск на сябе асабіста, а не на мужа.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У адказе за мужа?

На Наталлю Стрэльчанка новы ціск, на гэты раз у сувязі з крымінальнай справай.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение