Аршанскі "Узлёт" пачынае новы чэмпіянат. Нашы валейбалісты зноў згуляюць у Дывізіёне Б. Папярэдні чэмпіянат не быў нечым выдатным для нашай каманды, але няўдалым яго таксама назваць нельга. Турнір не быў завершаны з-за пандэмі каронавірусу. А цяпер пачынаецца чэмпіянат-2020/21. На сваёй пляцоўцы па вуліцы Якубоўскага, 77 "Узлёт" прыме ў суботу магілёўскі ЦАР "Камунальнік". Пачатак паядынку валейбалістаў а 16:00.
