1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Беларусь, Грамадства

Пан ГІ Мун супраць смяротнага пакарання

05.07.2014 14:02

1221 прагляд, 0 каментароў

Кіраўнік ААН заклікаў усе дзяржавы адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання - паведамляе ПЦ "Вясна"

2014/07/02 – Смяротнаму пакаранню не павінна быць месца ў XXI стагоддзі. Пра гэта заявіў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, адзначыўшы, што 60 дзяржаў свету ўжо адмовіліся ад такой бесчалавечнай меры пакарання.

«Дваццаць пяць гадоў таму толькі чвэрць дзяржаў-членаў ААН забаранілі смяротнае пакаранне. Сёння больш за чатыры з пяці дзяржаў, прыкладна 160 дзяржаў-членаў, альбо ўвялі забарону на смяротнае пакаранне, альбо не звяртаюцца да яе на практыцы », - заявіў Генеральны сакратар Пан Гі Мун, выступаючы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на спецыяльным мерапрыемстве, прысвечаным перадавой практыцы і выклікам у рэалізацыі мараторыя на смяротнае пакаранне.

Пан Гі Мун нагадаў аб прынятай у 2007 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыі, якая ўтрымлівае заклік да дзяржаў увесці глабальны мараторый на смяротнае пакаранне. У сваім выступе кіраўнік ААН выказаў занепакоенасць з нагоды таго, што шэраг дзяржаў па-ранейшаму пазбаўляюць жыцця людзей, парушаючы асноўныя прынцыпы міжнароднага права.

«Я асабліва занепакоены ўжываннем смяротнага пакарання за злачынствы, якія, паводле міжнароднага права ў сферы правоў чалавека, не могуць быць кваліфікаваны як асабліва цяжкія...», - сказаў Генеральны сакратар. Ён звярнуў увагу на выпадкі ўжывання смяротнага пакарання за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі і за палавыя сувязі па ўзаемнай згодзе. Пан Гі Мун сказаў, што на сённяшні дзень заканадаўства 14 краін свету дазваляе ўжыванне пакарання ў выглядзе смяротнай кары ў дачыненні да дзяцей. Ён таксама з занепакоенасцю адзначыў новы феномен, звязаны з вынясеннем смяротных прысудаў у дачыненні да вялікіх груп асобаў, асуджаных у ходзе масавых судовых працэсаў.

Нагадаўшы аб надыходзячай чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, Пан Гі Мун заклікаў усе дзяржавы ратыфікаваць Другі Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену смяротнага пакарання; падтрымаць рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН аб увядзенні мараторыя на ўжыванне смяротнага пакарання; а таксама прыняць канкрэтныя крокі па адмове ад смяротнага пакарання на нацыянальным узроўні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пан ГІ Мун супраць смяротнага пакарання

Кіраўнік ААН заклікаў усе дзяржавы адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение