1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Беларусь, Грамадства

Як працуюць правакацыі?

01.01.1970 03:00

246 праглядаў, 0 каментароў

Журналіст «Новага Часу» Мікола Дзядок патлумачыў, як і з чыёй дапамогай працуюць правакатары супраць пратэсту.

Журналіст папулярнай газеты "Новы Час" Мікола Дзядок — былы палітычны вязень. Па просьбе журналістаў ён расказаў, якім чынам улады ладзяць правакацыі супраць пратэстоўцаў на дадзены момант. Нярэдка на мітынгах праціўнікаў Лукашэнкі з'яўляюцца сумніўныя людзі ў стане алкагольнага ап'янення або ў якім-небудзь іншым неадэкватным стане. Іх паводзіны вытлумачальныя — за імі лічацца "важныя справы" і бачны нястомны кантроль сілавых органаў, — кажа Мікола Дзядок.

Так склалася, што для ўсіх сваіх брудных спраў, а асабліва хлусні і правакацый, МУС часта выкарыстоўвае раней судзімых. Чаму гэта адбываецца? Паспрабую растлумачыць скрозь прызму вопыту былога сядзельца.

а) Гэтыя людзі найбольш сацыяльна ўразлівыя. Даходаў няма, радні часта таксама няма. Тыя капейкі, якія ім прапануюць сілавікі за брудную працу, для іх істотныя.

б) Знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, многія падобныя персанажы, будучы не вельмі маральна ўстойлівымі, убіраюць ідэалогію і каштоўнасці крымінальнага асяроддзя ў іх горшым выглядзе. Ахарактарызаваць гэтыя каштоўнасці можна фразай: "памры ты сёння, а я заўтра". Дзеля сваёй выгады дапушчальна ўсё. Няма ніякіх "мы", ёсць толькі "я". Шчыльныя зносіны з міліцыяй на працягу доўгіх гадоў адседкі завяршаюць маральную дэградацыю, і паняццяў дабра і зла не застаецца зусім, застаецца толькі паняцце асабістай выгады.

в) Амаль усе яны так ці інакш на кручку ў міліцыі. Гэта можа быць злачынства, якое вісела на іх і за якое яны, тым не менш, не сядзяць (пакуль выконваюць тое, што ім скажуць), непрывабныя факты з асабістага жыцця, ці проста наркатычная залежнасць (велізарная колькасць міліцэйскіх агентаў працуе за дозу).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як працуюць правакацыі?

Журналіст «Новага Часу» Мікола Дзядок патлумачыў, як і з чыёй дапамогай працуюць правакатары супраць пратэсту.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение