Футбаліст-абаронца Аляксей Казлоў, які трапіўся ва ўдзеле ў дамоўных матчах і прыняў за "патрэбны" вынік 13,5 тысяч даляраў, асуджаны судом Маскоўскага раёна Менска да 2 гадоў турэмнага зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд палічыў даведзенай віну Казлова ў забеспячэнні "здачы" матчаў "Оршы" з "Энергетыкам-БДУ" і "Віцебскам". Астатнія фігуранты атрымалі больш мяккія пакаранні. Верагодна, гэта першы прысуд у гісторыі Беларусі за дамоўныя матчы, які ўклюае ў сябе турэмнае зняволенне.
