1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Палітыка

Камісіі стэрыльныя

27.06.2020 15:43

3072 прагляду, 0 каментароў

Участковыя выбарчыя камісіі сфармаваныя, відавочна галасы зноў лічыць не будуць

На гэтым тыдні райвыканкамі сфармавалі участковыя выбарчыя камісіі — менавіта тыя камісіі, якія і будуць лічыць галасы выбарцаў. Тое, што іншадумцаў у камісіі не бяруць у прынцыпе ўсе ўжо прывыклі і на многае не разлічвалі, але на гэты раз не ўзялі не толькі тых хто вылучаўся ад партыяў, але і тых хто вылучаўся шляхам збора подпісаў выбаршчыкаў.

У гэты раз з дэмакратычных арганізацый найбольш сваіх прадстаўнікоў па Аршанскім раёне вылучыла Аб’яднаная грамадзянская партыя і ажыўшая апошнім часам Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада. Ад выбаршчыкаў павылучаліся сябры АГП, сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі. Яшчэ два чалавекі вылучыліся ад дэмакратычных грамадскіх арганізацый. Карацей, конкурс быў, выбіраць было з каго, але вынік атрымаўся горшы чым у папярэднія гады.

На ранейшыя выбары для бачнасці дэмакратычнасці працэсу, у камісіі прапускалі адзінкавых прадстаўнікоў партыяў. На гэты раз камісіі атрымаліся цалкам стырыльныя і сфармаваныя ў пераважнай большасці з бюджэтнікаў, якія фінансава залежаць ад выканкаму. А для бачнасці дэмакратыі, улады самі павылучалі ў кожную камісію па адным лішнім чалавеку, супраць якога і галасавалі амаль аднагалосна.

Гэта можа абазначаць, што не зважаючы на ўсе абяцанні і на гэтых выбарах рэальна лічыць галасы зноў не будуць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Камісіі стэрыльныя

Участковыя выбарчыя камісіі сфармаваныя, відавочна галасы зноў лічыць не будуць

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение