Працягваецца чэмпіянат Беларусі па футболе. У Першай лізе, дзе выступае і "Орша", прайшоў восьмы тур. Сіня-белыя адправіліся на гэты раз у Гомель сустракацца з мясцовым "Лакаматывам". У першым тайме аршанцы мелі перавагу, але не здолелі прывесці яе да забітых галоў. У другім тайме Яўген Калінін не рэалізаваў пенальці (на фота Orshafans), аршанцы саступалі 0:1 і толькі ў канцы матчу адзін з многіх галявых момантаў нарэшце быў рэалізаваны. Калінін паспяхова завяршыў атаку пачатую партнёрамі. Пасля таго Дарашэнка прабіў у штангу — фартуна адвярнулася ад аршанцаў, не даўшы нашай дружыне здабыць важныя тры пункты, ды яшчэ ў гасцявой сустрэчы з лідэрам. 1:1.

