Затрыманне ў Гродна Сяргея Ціханоўскага толькі павялічылі інтарэс да яго з боку выбаршчыкаў. Чарговы пікет па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую распачаўся ў нядзелю а 12-00. Каля пікету з бел-чырвона-белымі сцягамі імгненна ўтварылася чарга з прыблізна сотні чалавек. І хаця на гэты раз на пікеце работала тры зборшчыкі, перапісваць яны не паспявалі, а людзі цярпліва чакалі і размаўлялі паміж сабой. З размоваў было зразумела, што людзі падпісваюцца хутчэй не за Ціханоўскіх, а супраць Лукашэнкі. Таму многія адразу пасля наведвання пікету Святланы Ціханоўскіх, падыходзілі падпісвацца за Чэрачэня і Канапацкую, сябры іх ініцыятыўных групаў былі побач. Толькі пасля абеду колькасць людзей пачала змяньшацца, але ў чарзе ўсё адно заставалася па некалькі дзесяткаў чалавек. Агулам за час пікету толькі за Ціханоўскую было сабрана пад тысячу подпісаў. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з акцыі.








