Футбольны клуб "Орша" здабыў 100-ю перамогу за ўвесь час выступленняў у Першай лізе чэмпіянатаў Беларусі. Такую статыстыку прыводзіць тэлеграм-канал "Аршыца ультрас". На мінулых выходных сіня-белыя дзякуючы галам Марата Калінчанкі і Глеба Жалезнікава перамаглі мікашэвіцкі "Граніт" 2:1. Менавіта гэтая перамога, другая ў сезоне за пяць праведзеных матчаў, стала юбілейнай. Нядаўна "Орша" правяла 320 матч у Першай лізе. У Другой лізе футбалісты нашага горада згулялі амаль на сотню гульняў больш.
