Калі адбылося гэтае здарэнне нам на дадзены момант не вядома. Але наступствы яго можа разгледзець любы ахвотны ў пачатку вуліцы Молакава. Па слядах ад шынаў бачна, што віноўнікам аварыі быў легкавы аўтамабіль, які, едучы з боку вакзала чамусці закруціўся ды так закруціўся, што амаль пад вуглом 90% урэзаўся ў парапет і знес дэкаратыўны плот разам з часткай бардзюра.
