1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Беларусь, Грамадства

Прычына смерці - прочарк (+відэа)

17.06.2014 19:36

2953 прагляду, 0 каментароў

Новы кароткаметражны фільм пра смяротнае пакаранне з'явіўся ў сеціве

Падчас здымак фільма "Прычына смерці - прочырк» актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" сустрэліся з дзяржаўным і палітычным дзеячом, заслужаным юрыстам Беларусі Мечыславам Грыбам.

Мечыслаў Грыб распавёў пра незваротнась смяротнага пакарання і пра судовыя памылкі, якія немагчыма выправіць пасля ажыццяўлення пакарання:

- Я 36 гадоў адпрацаваў у органах унутраных спраў. Быў на розных пасадах. І адна з маіх пасад - начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Мне давялося працаваць там у самы складаны час, калі Міхасевіч-маньяк, здзяйсняў свае злачынствы на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У ходзе расследавання гэтай справы высветлілі, што за злачынствы, якія Міхасевіч здзейсніў за 15 гадоў, незаконна былі асуджаныя на доўгія тэрміны зняволення 13 чалавек, а адзін з іх, Цярэня, быў расстраляны па прысудзе Віцебскага абласнога суда. Чалавека расстралялі ні за што. І, калі раней я неяк не задумваўся аб смяротнай кары, якая была ў нас на тэрыторыі Савецкага Саюза, то пасля гэтых судовых памылак, якія мне давялося бачыць на свае вочы, я прыйшоў да высновы, што гэта няправільна, не павінен ніхто пазбаўляць чалавека жыцця.

Пра нявыдачу сваякам цела пакаранага Мечыслаў Грыб сказаў:

- Усё гэта ідзе яшчэ з часоў савецкай улады, як там было, так гэта перайшло і ў нашу рэспубліку. Калі ўдумацца, то на сённяшні дзень гэта незразумела, чаму цела расстраляных ня выдаецца родным. Я не ведаю, у якой краіне яшчэ ёсць такія дзікія норавы. Хаця ўсе кажуць, што мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы, і геаграфія гэта пацвярджае. А тут нейкае дзікунства страшнае! Чаму гэта робіцца? Я не магу на гэта даць адказ, не магу знайсці яго самога для сябе.

Мечыслаў Грыб падкрэсліў, што смяротнае пакаранне не з'яўляецца эфектыўным для папярэджання новых злачынстваў, бо ў момант здзяйснення злачынства злачынец не думае пра магчымае смяротнае пакаранне. На думку Мечыслава Грыба, галоўнае для пакарання - яго непазбежнасць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прычына смерці - прочарк (+відэа)

Новы кароткаметражны фільм пра смяротнае пакаранне з'явіўся ў сеціве

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение